Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Спачатку паспрабуем вычысціць нашы красоўкі хатнімі сродкамі. Можна паспрабаваць памыць абутак у пральнай машыне, толькі не забудзьце перад гэтым пакласці яго ў адпаведны мяшок для мыцця. Красоўкі звычайна добра пераносяць гэтую працэдуру, але вось іншы белы абутак лепей не класці ў пральную машыну, піша aniaradzi.pl.

Але вы можаце паспрабаваць вычысціць свой абутак уручную. Падрыхтуйце гаспадарчае мыла (лепш вадкае, бо яно не пакідае слядоў) і цёплую ваду. Можна намачыць абутак у мыльнай вадзе і пацерці яго шчоткай — як гумавую частку, так і верх абутку. Для цяжкадаступных месцаў выкарыстоўвайце зубную шчотку.

Гумавыя часткі спартовага абутку можна адбяліць з дапамогай харчовай соды. Проста змяшайце яе з вадой, утрыце тканінай гатовую пасту ў абутак і пакіньце яе высыхаць. Потым можна будзе проста стрэсці часцінкі соды з абутку.

У выпадку са скураным абуткам таксама можна выкарыстаць гаспадарчае мыла. Вазьміце вельмі мяккую тканіну — лепей за ўсё падыдзе мікрафібра — і зусім трошкі намачыце яе мыльнай вадой. Пратрыце абутак, каб прыбраць з яго засохлы бруд, і потым пратрыце боты тканінай, намочанай чыстай вадой.

Калі на абутку вялікія плямы, можна паспрабаваць нанесці трохі вадкага мыла непасрэдна на пляму і трохі пацерці яго тканінай, а потым старанна працерці паверхню абутку мокрай тканінай.

Скураны абутак можна лёгка перасушыць ці сапсаваць праз уплыў вады, і ў такім выпадку матэрыял можа пачаць трэскацца і адслойвацца. Таму лепш звярнуцца да прафесійных сродкаў, тым больш што ў магазінах лёгка знайсці сродкі для чысткі скуры. Некаторыя з іх варта выкарыстоўваць і пасля ачышчэння абутку хатнімі метадамі, каб даўжэй захаваць яго прыгожым.

Аказваецца, мы ўсё жыццё няправільна мылі бялізну. Вось, як гэта рабіць найбольш эфектыўна

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Клас
17
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
6