Разбураны мост між Севераданецкам і Лісічанскам у Луганскай вобласці. Фота Міністэрства абароны Украіны

Разбураны мост між Севераданецкам і Лісічанскам у Луганскай вобласці. Фота Міністэрства абароны Украіны

Раней беларускія прапагандысты мінімізавалі выкарыстанне назваў «Луганская народная рэспубліка» і «Данецкая народная рэспубліка». Да 2022 года Беларусь фармальна была перамоўнай пляцоўкай.

Цяпер жа сітуацыя абсалютна іншая. Хаця афіцыйна беларуская дзяржава не прызнавала «незалежнасці» гэтых акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый, прапаганда рэжыму Лукашэнкі занялася рэтрансляцыяй расійскай ваеннай прапаганды. І ў карціне свету гэтай прапаганды «ДНР» і «ЛНР» з’яўляюцца незалежнымі дзяржавамі. Прычым не ў межах на 24 лютага 2022 года, а ў адміністрацыйных межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. 

Акупацыю расіянамі гарадоў і мястэчак Луганскай і Данецкай абласцей прапаганда рэжыму адназначна называе «вызваленнем». У той час як падкантрольныя Украіне раёны Данецкай вобласці (на якія прэтэндуе Расія) беларускія прапагандысты пачалі называць «акупаванымі Украінай». 

«У 14 раёнах пакуль падкантрольнай Кіеву часткі ДНР Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб стварэнні «ваенных адміністрацый» населеных пунктаў», — паведамляюць беларускія прапагандысты, спасылаючыся на РИА Новости.

«Узброеныя сілы Украіны могуць паспрабаваць вярнуць пад кантроль тэрыторыі Луганскай Народнай Рэспублікі пасля ўзяцця саюзнымі войскамі Лісічанска, аднак ім не дазволяць гэта зрабіць. Пра гэта распавёў кіраўнік ЛНР Леанід Пасечнік», — іншы прыклад паведамлення беларускай прапаганды.

Прапагандысты не прызнаюць законных украінскіх органаў улады на тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны. Данецкую абласную дзяржаўную адміністрацыю беларуская прапаганда называе «так званай».

У занятыя расійскімі войскамі раёны Украіны прыязджалі дэлегацыі дзяржаўных прапагандыстаў, сярод якіх былі Рыгор Азаронак, Алег Гайдукевіч і Аляксей Талай.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
34