Магілы жаўнераў АК да вандалізму

Магілы жаўнераў АК да вандалізму

У фэйсбуку сітуацыю пракаментаваў і дэпутат польскага Сейма Роберт Тышкевіч. Ён назваў тое, што здарылася, «варварскім актам дзяржаўнага вандалізму» і выказаў упэўненасць, што гэты агідны ўчынак рэжыму Лукашэнкі павінен сустрэць рашучую рэакцыю польскіх уладаў. 

Цяперашні стан

Цяперашні стан

У канцы чэрвеня Польшча выказвала занепакоенасць частымі выпадкамі апаганьвання магіл польскіх жаўнераў. У МЗС краіны заяўлялі, што выпадкі вандалізму ў асноўным тычацца Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў пахавання польскіх салдат. Польшча звярталася да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна спыніць акты вандалізму і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Выпадкі знішчэння польскіх магіл былі зафіксаваныя ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, а таксама ў Іўі. У Ёдкавічах Бераставіцкага раёна невядомыя ссунулі надмагільныя пліты і выкапалі парэшткі жаўнераў з брацкай магілы.

Таксама цынічнай формай здзеку з важных для палякаў месцаў памяці было пахаванне на могілках у Даўгінаве, дзе пахаваныя байцы польскага войска, што загінулі ў баях з бальшавікамі ў 1919-1920 гадах, дэзерціра Эміля Чэчкі, якога знайшлі павешаным пасля таго, як ён аказаў рэжыму Лукашэнкі прапагандысцкія паслугі, скіраваныя супраць Польшчы. 

«Ну і што, што гэта магілы палякаў, а не беларусаў — гэта частка гісторыі. Для беларусаў што палякі, што рускія, што амерыканцы — іншыя. Але ж сістэмна выціраюць толькі тое, што не рускае і не савецкае, — сказаў «Нашай Ніве» краязнавец з Гродна, які папрасіў, каб ягонага імя не называлі. — Армія Краёва змагалася з нацыстамі, панесла ў тым змаганні найцяжэйшыя страты, успомніце Варшаўскае паўстанне. А яе малююць нацысцкім фарміраваннем. Проста смярдзючыя фальсіфікацыі, якія маюць на мэце пасварыць беларусаў з палякамі. У беларусаў з палякамі былі спрэчкі, але выкідаць з магіл целы байцоў, якія загінулі падчас вайны, гэта ўвогуле што? У «Год гістарычнай памяці» яе сціраюць» — дадаў краязнавец. 

Армія Краёва — польскае падпольнае фарміраванне, якое вяло змаганне з нацыстамі, а пасля 1943 года — таксама і з саветамі.

Чытайце таксама:

Польскія ўлады выказалі пратэст супраць апаганьвання польскіх могілак у Беларусі

Армія Краёва ў Беларусі: значныя аперацыі, вядомыя камандзіры, вострыя пытанні

Героі ці бандыты? Чаму свядомыя беларусы не падтрымлівалі Армію Краёву

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?