Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Са звычайнай пластыкавай бутэлькі можна зрабіць ідэальную прыладу для палівання раслін, якая здолее падаваць ім ваду ажно да двух тыдняў. Але тое, як доўга будзе дзейнічаць такі варыянт паліву, будзе залежаць ад памеру бутэлькі, узроўню сонечнага асвятлення і ад таго, наколькі расліна патрабуе вады, піша onet.pl.

Лічыцца, што адной расліне трэба ў сярэднім да аднаго літра вады на тыдзень, так што ў нашым выпадку запасіцеся бутэлькамі ёмістасцю ў 1-2 літры.

Самы просты варыянт — гэта так званы паліў «з-пад зямлі». Перш за ўсё падрыхтуйце бутэльку: вымыйце яе і зніміце этыкетку. Потым адрэжце дно і зрабіце некалькі дзірак у яе корку (для гэтага можна скарыстацца цвіком). Дзіркі не павінны быць маленькімі.

Пастаўце бутэльку ў зямлю рыльцам уніз, але будзьце асцярожныя, каб не пашкодзіць карані раслін. Пастарайцеся закапаць бутэльку на некалькі сантыметраў у зямлю і пасля гэтага напоўніце яе вадой. Можна і не адразаць дно — у такім выпадку трэба проста наліць ваду ў бутэльку да таго, як вы будзеце яе закопваць.

Але можна не апускаць бутэльку ў зямлю, а паставіць яе каля раслін (пажадана выкарыстоўваць для гэтага нейкую падстаўку, каб бутэлька размяшчалася вышэй за вазон з раслінай). Адрэжце ў бутэлькі верхнюю частку (рыльца), напоўніце бутэльку вадой і апусціце ў яе адзін канец намочанай баваўнянай стужкі — можаце прыціснуць яго, напрыклад, каменьчыкам. Іншы канец стужкі закапайце ў зямлю.

Дзякуючы такой фізічнай з’яве, як капілярныя сілы, стужка будзе ўбіраць у сябе ваду і праз гэта ўвільгатняць глебу.

«Свет развальваецца на кавалкі, а ты радуешся, што памідорка саспела». Беларуска зрабіла гарод на балконе — паглядзіце на яе ўраджай

Завяжыце ў садзе жоўтую стужку. Гэта дапаможа вам пазбавіцца ад сур’ёзнай праблемы

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
4