«Нанеслі больш за 30 удараў толькі па расійскай вайсковай базе. УСУ робяць усё для таго, каб вярнуць мірнае жыццё і ўкраінскую дзяржаўнасць у Мелітопаль», — сказаў ён.
Са слоў мэра, акупанты спрабуюць падаць сітуацыю так, нібыта быў абстрэл мірных раёнаў, пацярпела мірнае насельніцтва, разбураная гарадская інфраструктура. Фёдараў запэўніў, што гэта няпраўда.





