Лукашэнка не абмінуў тэму вайны ва Украіне. Ён заявіў, што Мінск не хоча ваяваць ва Украіне і што ніводнага беларускага салдата зараз там няма.

Пры гэтым ён распавёў, што нібыта некалькі дзён таму ўкраінскія войскі спрабавалі нанесці ўдар па вайсковых аб'ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Трэба адзначыць, што пра спробы атакі на беларускія вайсковыя аб'екты не паведамлялі ні беларускія крыніцы, ні ўкраінскія. Ніякіх фота ці відэа ў публічным доступе не з'яўлялася.

Таксама Лукашэнка дадаў, што ён і Уладзімір Пуцін нікога не шантажуюць ядзернай зброяй. Нагадаем, што пры канцы чэрвеня падчас сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу Лукашэнка гаварыў пра неабходнасць «люстранога» адказу на дзеянні НАТА. Гаворка шла пра магчымасці размяшчэння ядзернай зброі

Клас
1
Панылы сорам
64
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17