Дзмітрый Балаба

Дзмітрый Балаба

Пацярпелым па справе выступаў начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Арцемій Картавенкаў у чаце «Каратели» у жніўні 2020 года пакінуў каментар «мужичок почувствовал себя … слишком, пора напомнить ему, кто он — кусок …!» пад фотаздымкам, на якім студэнт выбачаецца перад Балабам.

Начальнік АМАПа ацаніў нанесеную яму маральную шкоду ў 1500 рублёў: менавіта столькі абвінавачаны мусіць выплаціць на ягоную карысць. Балаба папрасіў, каб ён пералічыў грошы ў Дом дзіцяці №1. Таксама суддзя пастанавіў выплаціць тры базавыя велічыні (96 рублёў) за судовыя выдаткі.

Пацярпелы на пасяджэнне не з’явіўся. Сведкамі па справе выступілі бацькі абвінавачанага, які прызнаў віну цалкам. Дзяржаўная абвінаваўца, якой была памочніца пракурора Юлія Жук, запрасіла ў якасці пакарання 1,5 года «хатняй хіміі», аднак суддзя Вадзім Петрусевіч зменшыў яго на паўгода.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14