Ракету Х-22 прааналізаваў карэспандэнт BBC Крыс Партрыдж.

«Ваенныя аналітыкі мяркуюць, што яе выкарыстанне азначае, што ў Масквы канчаюцца больш сучасныя ракеты. Х-22, што выстрэльваюцца з бамбардзіроўшчыкаў Ту-22, з'яўляюцца зброяй сярэдняй далёкасці і спачатку не былі дакладнымі. З гадамі сістэма навядзення магла быць палепшаная, але мы не ведаем, ці тычыцца гэта да зброі, выкарыстанай у апошні час».

Масква сутыкаецца з праблемамі, звязанымі з тым, што яна называе сваімі «высокадакладнымі сістэмамі паветранага базіравання», лічыць Партрыдж.

«Санкцыі азначаюць, што пастаўкі імпартных камплектуючых скончыліся, — сцвярджае ён. — А рухавікі, якія стаяць на некаторых ракетах, раней вырабляліся ва Украіне, на заводзе ў Харкаўскай вобласці. Частка праблемы для Украіны заключаецца ў тым, што крылатыя ракеты часта запускаюцца з тэрыторыі Расіі, а самалёты знаходзяцца пад абаронай магутнай расійскай сістэмы СПА, гэта ўскладняе паражэнне ракет, таму Украіне неабходна мець больш дасканалую сістэму супрацьпаветранай абароны для супрацьдзеяння ім.

Гэта хутка адбудзецца. Учора прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што заходнія сістэмы СПА будуць пастаўленыя Украіне ў рамках новага пакету дапамогі на суму 800 мільёнаў даляраў».

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0