Грамадзяне большасці краін Еўрасаюза засведчылі значна больш пазітыўнае стаўленне да сяброўства ў ЕС у параўнанні з апытаннем, праведзеным у канцы мінулага года, гаворыцца ў заяве Еўрапейскага парламента. Асабліва гэта заўважна ў краінах Балтыі

«З вяртаннем вайны на наш кантынент еўрапейцы адчуваюць сябе спакайнейшымі, будучы часткай Еўрапейскага саюза», — заявіла прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола.

Апытанне паказала, што толькі адзін з дзесяці рэспандэнтаў станоўча ставіцца да Расіі ў параўнанні з адным з трох у 2018 годзе. Стаўленне да Кітая таксама пагоршылася.

Затое еўрапейцы паведамілі пра больш пазітыўны імідж у іх вачах Вялікабрытаніі і ЗША.

Амаль 60% лічаць абарону «агульных еўрапейскіх каштоўнасцяў» прыярытэтам, нават калі гэта паўплывае на цэны і кошт жыцця, якія яшчэ больш узраслі пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Іншае апытанне, праведзенае ЕС і апублікаванае на мінулым тыдні, засведчыла 80% падтрымкі з боку еўрапейцаў эканамічных санкцый супраць Расіі і агульнай палітыкі бяспекі і абароны. 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0