Здымак ілюстрацыйны. Фота: EPA

Здымак ілюстрацыйны. Фота: EPA

У асноўным неканвенцыйная зброя — гэта касетныя боепрыпасы, якія могуць ствараць сур'ёзную небяспеку для цывільнага насельніцтва дзясяткі гадоў. Касетныя боепрыпасы наладаваныя мноствам дробных баявых элементаў, якія раскідаюцца на зададзенай вышыні. Яны дазваляюць паражаць большую плошчу, чым гэта робяць звычайныя боепрыпасы.

Выданне пры гэтым адзначае, што з-за абмежаванасці візуальнай інфармацыі з Украіны гэтыя падлікі з'яўляюцца нават заніжанымі.

«Гэта пралівае святло на тое, як Расія разглядае Украіну. І як Расія глядзіць на верагоднасць таго, што яе прыцягнуць да адказнасці за свае дзеянні. Гэта сведчыць пра тое, наколькі расійскі ўрад беспакарана дзейнічае на многіх франтах», — пракаментаваў выданню вынікі даследавання П'ер-Рычард Праспэр, які быў паслом ЗША ў пытаннях вайсковых злачынстваў у часы прэзідэнта Джорджа Буша. 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6