NY Times

NY Times

Газета The New York Times апублікавала фатаграфію брацкай магілы ў горадзе Лісічанск Луганскай вобласці, які знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

Паводле звестак журналістаў, магіла знаходзіцца на ўскраіне горада, які цяпер пад кантролем Украіны. Мяркуючы па здымку, магіла ўяўляе сабой незакапаную траншэю. Усяго ў ёй, па словах украінскіх вайскоўцаў, ляжаць каля 300 целаў мірных жыхароў, якія загінулі ў выніку абстрэлаў у Лісічанску, Севераданецку і Рубежным за апошнія месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
0