«Сёння раніцай расійскія акупанты зноў ударылі ракетамі па Мікалаеве. Пашкоджаныя жылыя дамы. На месцы працуюць ратавальнікі, медыкі і камунальнікі. Больш дэталёва пра наступствы абстрэлу паведамлю пазней», — напісаў мэр горада Аляксандр Сянкевіч.
Па ўдакладненай інфармацыі, пацярпелі чатыры шматпавярховыя жылыя дамы і аб'ект інфраструктуры. «На гэты момант адзін загінулы і шэсць параненых, з іх адно дзіця», — паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.