Індывідуальны прадпрымальнік з Брэста цягам трох гадоў аказвала паслугі па пашыве вырабаў і прадавала іх у Беларусі і за мяжой, але не адлюстроўвала аперацыі ў бухуліку. Дапамагалі ёй у гэтым тры знаёмыя 35, 44 і 55 гадоў.

Паводле ацэнкі СК, у бюджэт было недаплачана падаткаў на суму больш за 700 тысяч рублёў. Двое з фігурантак знаходзяцца пад хатнім арыштам, двое — пад падпіскай аб нявыездзе. На маёмасць абвінавачаных на суму больш за 420 тысяч рублёў накладзены арышт.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4