З тэрыторыі завода «Азот» у Севераданецку пакуль выйшаў толькі адзін чалавек
З тэрыторыі хімічнага завода «Азот» у Севераданецку, які заблакаваны расійскімі вайскоўцамі і войскамі самаабвешчаных «рэспублік» і ў падземных бункерах якога хаваюцца мірныя жыхары і ўкраінскія вайскоўцы, пакуль што выйшаў адзін чалавек. Пра гэта заявіў «начальнік гарнізоннай службы «народнай міліцыі» непрызнанай «ЛНР» Аляксандр Нікішын.
«Яшчэ раніцай каля 7 гадзін адтуль выйшаў дзядуля, 74 гады, ён выйшаў адзін. Ім [мірным жыхарам] ніхто не абвяшчаў, што сёння будзе вывад», — сказаў ён.
Напярэдадні расійскае Мінабароны прапанавала ўкраінскім вайскоўцам, якія абараняюць «Азот», здацца, і заявіла, што 15 чэрвеня з 08:00 да 20:00 адкрые гуманітарны калідор для мірных жыхароў у горад Сватава, які знаходзіцца пад кантролем самаабвешчанай «ЛНР».
Украінскі бок настойвае на эвакуацыі ў падкантрольны Кіеву Лісічанск.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ