Андрэй Бабко нарадзіўся ў Беларусі. Як стала вядома Свабодзе, у яго засталіся сваякі ў Мар’інай Горцы і Магілёве. З Беларусі родам ягоная маці.
Бацька загінулага, Аляксандр Бабко, служыў у мар’інагорскім спецназе і загінуў 24 студзеня 1995 года ў Грозным у першую чачэнскую вайну. Ягоны сын Андрэй вучыўся ў школе ў Цвяры ў Расіі, там жа скончыў сувораўскую вучэльню. Пяць гадоў праслужыў на расійскай вайсковай базе ў Таджыкістане.
Ва Украіне Бабко быў у складзе танкавага разведвальнага батальёна. Апошні раз даступны анлайн ён быў 14 траўня, акурат у свой дзень нараджэння. У Андрэя Бабко засталася жонка і 7-гадовы сын.
Раней паведамлялася пра гібель ва Украіне яшчэ пяці вайскоўцаў, што былі звязаныя з Беларуссю і ваявалі на баку Расіі: Пятра Лузанава, Паўла Яўглеўскага, Іллі Курналёва, Уладзіслава Чарнова і Мікалая Маркава.
Чытайце таксама:
Што вядома пра беларусаў, якія ваююць ва Украіне на баку Расіі





