Амерыканец спыніўся на дарозе, каб выратаваць кацяня. Але гэта была пастка — давялося забіраць яшчэ тузін ВІДЭА
Днямі завірусіўся ролік, на якім мужчына спыняецца, каб выратаваць кацяня. Але як толькі ён выйшаў з машыны і ўзяў яго на рукі, з травы пачалі выбягаць іншыя кацяняты, акружаючы мужчыну.
Аўтар роліка ад здзіўлення пачаў паўтараць, што «збіраўся забраць толькі аднаго» і «не гатовы пакінуць у сябе ўсіх кацянят». Але ў выніку Роберт Брэнтлі забраў усіх жывёл з сабой.
Праз некалькі дзён Брэнтлі апублікаваў яшчэ некалькі відэа з новымі гадаванцамі. У адным з іх ён купае кацянят. У іншым роліку яшчэ нядаўна бездаглядныя жывёлы катаюцца з дзецьмі ў цялежцы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ