Памяшканне камернага тыпу — гэта турэмная камера, у якой утрымліваецца вязень і выходзіць толькі на працу і паўгадзінны шпацыр, асобна ад іншых зняволеных, якія знаходзяцца ў жылой зоне калоніі. Ім забараняецца камунікаваць з тымі, хто знаходзіцца ў ПКТ. Датэрміновы выхад магчымы толькі па стане здароўя.

Таксама ёсць абмежаванні па пасылках і забарона на спатканні і тэлефанаванні.

Як паведамляецца на адмысловай старонцы з навінамі пра Сцяпана Латыпава, захоўваюцца праблемы з ліставаннем: за першыя два тыдні ў ПКТ Сцяпан атрымаў толькі два лісты, адзін з якіх — ад бацькі.

У сваім лісце бацьку Сцяпан шкадуе, што правядзе лета ў камеры: ён не паспеў нарадвацца кветкам увесну. Прасіў пісаць часцей. 

Сябры Сцяпана просяць усіх, хто пісаў яму ў калонію, пазначыць у адмысловай форме свае пасланні. Пасля іх агульную колькасць яны паведамяць Сцяпану, каб ён ведаў, што яму пішуць нашмат болей, чым яму перадаюць. Форма даступная па спасылцы.

Палітвязня Сцяпана Латыпава ў жніўні 2021 года асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
11