Фота: Следчы камітэт
Паводле папярэдняй інфармацыі мужчына быў п'яны.






Раніцай 9 чэрвеня ў Баранавічах 74-гадовы мужчына перабягаў чыгуначныя шляхі перад электрацягніком і патрапіў пад яго. У выніку наезду ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянер памёр на месцы, паведамляе Следчы камітэт.