Міхаіл Фрыдман
Паводле слоў галоўнага барацьбіта з украінскай карупцыяй, Міхаіл Фрыдман цяпер кансультуецца з украінскімі ўладамі адносна атрымання ўкраінскага грамадзянства і хоча перарэгістраваць асноўныя актывы ва Украіне.
Таксама, паводле словаў Новікава, такі сцэнарый магчымы і ў дачыненні да іншых буйных бізнэсменаў украінскага паходжання, напрыклад, Віктара Вексельберга, які родам з Драгобыча на Львоўшчыне.
Міхаіл Фрыдман родам са Львова і даўно падтрымлівае сяброўскія адносіны з мэрам гэтага горада Андрэем Садовым.
Навошта гэта Украіне? Новікаў тлумачыць:
«Гэта падаткі, што выгадна Украіне. Фінансаваць знішчэнне рэжыму Пуціна за кошт расійскіх алігархаў — мабыць, гэта лепшае, што можа зрабіць Украіна ў такіх абставінах».





