Санаторый «Беларусь» у Юрмале, які Беларусь можа страціць. Фота: rus.tvnet.lv
Мінюст Латвіі павінен падрыхтаваць закон ужо да 17 чэрвеня — гадавіны ўводу савецкіх войскаў у 1940 годзе.
Сярод аб'ектаў, якія могуць стаць латвійскімі — «Дом Масквы» ў Рызе, санаторый «Бурштынавы бераг», які належыць расійскай дзяржструктуры, і санаторый «Беларусь» у Юрмале. У гэтым сезоне з-за санкцый ўсе яны не працуюць.
Барданс адзначыў, што Латвія будзе выкарыстоўваць нацыяналізаваную маёмасць для размяшчэння ўкраінскіх уцекачоў, рэабілітацыі пацярпелых і для стварэння інфармацыйнага цэнтра.
«Абедзве краіны нясуць прамую адказнасць за здзяйсненне крымінальных злачынстваў і генацыду, пра што таксама гаворыцца ў заявах Сейма і Еўрарады, — напісаў Борданс у Твітары. — Для таго, каб заканадаўца выразна выказаў сваю волю і вырашыў юрыдычныя нюансы, неабходны асаблівы закон, які прыбірае любыя перашкоды і інтэрпрэтацыі ў дачыненні да забірання гэтых аб'ектаў, якія належаць Расіі і Беларусі, для патрэб дзяржавы і грамадства».





