«Дыверсійны дрон» нібыта ўпаў у бязлюднай мясцовасці, а боепрыпасы «ад аўтаматычнага гранатамёта» не ўзарваліся.

Аўтары заяўляюць, што дрон быў узброены боепрыпасамі ад аўтаматычнага гранатамёта АГС-17 і яму трэба 3 хвіліны, каб «скінуць зарады у размяшчэнне беларускіх войскаў».

Высвятляецца, што гэтае здарэнне на беларуска-ўкраінскай мяжы адбылося яшчэ 30 мая, але паведамілі пра яго чамусьці толькі цяпер.

Прапагандысты заяўляюць, што «Украіна хацела атакаваць Беларусь з дапамогай дрона», што мэтай было «ўцягванне нашай краіны ў баявыя дзеянні». 

У сюжэце паказваецца беспілотнік, на якім не відаць грузу, а таксама прадмет, які ляжыць у траве і нагадвае боепрыпас ад АГС-17, і фота, як сцвярджаецца, зробленыя з дрона. Ёсць нібыта таксама кадры з іншых вылетаў, а таксама здымак «дыверсійнай групы», якая ажыццявіла запуск.

Раней гісторыя з украінскім беспілотнікам у выкананні лукашэнкаўскіх прапагандыстаў ужо была, падобны сюжэт выходзіў зімой 2022-га, яшчэ да пачатку расійскай агрэсіі. Тады многія спецыялісты выказвалі сумневы адносна таго, што факты, выкладзеныя ў сюжэце, сапраўды мелі месца.

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
36
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2