Фота: Marco Verch/wuestenigel.com

Фота: Marco Verch/wuestenigel.com

Moderna Inc. заявіла, што мадыфікаваная бустарная прышчэпка ад Covid-19 ў новым даследаванні забяспечыла больш моцны імунны адказ супраць варыянту «Амікрон», чым ранейшая вакцына кампаніі.

Даследнікі выявілі, што ўзроўні антыцелаў супраць «Амикрона» ў людзей, якія атрымалі мадыфікаваную прышчэпку, былі ў 1,75 разу вышэйшыя, чым у людзей, якія атрымалі паўторную прышчэпку ранейшай вакцыны, паведамляе Moderna.

Moderna разлічвае летам паведаміць аб тым, як трымаецца ўзровень антыцелаў у людзей праз тры месяцы пасля атрымання двухвалентнага бустара. Калі ўсё будзе добра, то ўжо ўвосень яе будуць актыўна ўжываць у якасці «бустарнай» вакцынацыі.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0