Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць персікавы коблер, вам спатрэбіцца:

  • 8 персікаў ці нектарынаў (дастаньце з іх косткі і нарэжце на тоўстыя лустачкі ці кубікі),
  • 225 грамаў мукі,
  • 100 грамаў цукру для цеста + 3 сталовыя лыжкі цукру для начынкі (лепей выкарыстоўваць карычневы цукар),
  • 85 грамаў халоднага масла, нарэзанага кубікамі + дадатковае масла для шмаравання формы,
  • 150 мілілітраў малака,
  • 1 сталовая лыжка кукурузнага крухмалу,
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніка,
  • чвэрць чайнай лыжкі молатай карыцы,
  • дробка солі,
  • цэдра і сок аднаго лімона,
  • паўтары чайныя лыжкі ванільнага экстракту,
  • цукровая пудра, каб пасыпаць коблер,
  • ванільнае марожанае ці вяршкі для падачы.
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Падрыхтуйце шырокую і неглыбокую форму для выпякання, лепей за ўсё памерам 30 на 21 сантыметр. Змажце форму маслам і пакладзіце ў яе садавіну. Змяшайце крухмал, 3 сталовыя лыжкі цукру і цэдру лімона ў невялікай місцы, пасыпце гэтай сумессю персікі. Перамяшайце садавіну, каб сумесь яе раўнамерна пакрывала, і паліце іх лімонным сокам.
  2. Каб прыгатаваць цеста для коблера, пакладзіце ў вялікую міску муку, цукар, разрыхляльнік, карыцу і соль, усё перамяшайце. Дадайце масла і расцірайце сумесь пальцамі, пакуль у ёй не застанецца вялікіх камячкоў (ці перамяшайце сумесь у кухонным камбайне). Пакіньце сталовую лыжку малака, каб пазней змазаць ім цеста, і змяшайце ўсё астатняе малако з ванільным экстрактам. Выліце яго ў сумесь з мукой і нядоўга змешвайце сумесь сталовымі прыборамі ці шпаталем, пакуль у вас не атрымаецца мяккае аднароднае цеста. Выкладзіце 8 сталовых лыжак цеста з горкай на садавіну, якую змясцілі ў форму для выпякання, і змажце верхні слой будучага коблера рэшткамі малака. Выпякайце пірог на працягу 30—35 хвілін, пакуль сок ад персікаў не пачне кіпець, а цеста не апусціцца і не стане хрумсткім, залацістым зверху і прапечаным.
  3. Пасыпце коблер цукровай пудрай і падавайце яго адразу, як дастанеце з духоўкі — з марожаным ці вяршкамі.

Рэцэпт на выхадныя. Клубнічная паўлава — лёгкае і далікатнае пірожнае

Як атрымаць свежы апельсінавы сок без сокавыціскалкі. Просты і эфектыўны спосаб

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0