Гамельчука асудзілі за абразу службовых асоб і зліў іх звестак
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі 49-гадовага Сяргея Індзюкова. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных даных), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), піша «Вясна».
Паводле версіі абвінавачвання, «Індзюкоў публічна абразіў прэзідэнта і прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і наўмысна незаконна распаўсюдзіў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальныя звесткі іншай асобы без яе згоды».
Каго канкрэтна абразіў і чые звесткі распаўсюдзіў мужчына, а таксама іншыя падрабязнасці па справе невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Вядома, што суддзя Яўген Шаршнёў таксама аштрафаваў Сяргея на 1920 рублёў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ