Андрэй Швед. Фота з тэлеграм-канала Генпракуратуры
«Літаральна ўчора міністр адукацыі казаў пра тое, што ў школах будзе ўводзіцца форма. Нарэшце ў школах дзеці будуць слухаць і спяваць наш гімн. Будуць знаёміцца, што такое сцяг, гімн, што такое краіна і чаму яе трэба любіць. І я вам хачу сказаць, што гэта ўсё дзякуючы Генпракуратуры», — сказаў Швед.
Выявілася, што Генпракуратура дасылала ў Мінадукацыі спецыяльны дакумент наконт ідэалагічнай работы.
Па словах Шведа, супрацоўнікі пракуратуры спецыяльна хадзілі ў дзіцячыя садкі, каб правесці тлумачальную работу з бацькамі, якім новаўвядзенні не падабаліся. «А потым, калі паўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, падыходзілі і дзякавалі пракурорам. Людзі сказалі: нарэшце», — заявіў генпракурор.
Чытайце таксама:
Беларускія школьнікі будуць здаваць мабільнікі, насіць форму і слухаць гімн
«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі





