Фота: geely.by

Фота: geely.by

Па тое, што цана на машыны ўпала на 15%, дзяржаўныя каналы паведамілі ўчора.

Калі мы ўвечары патэлефанавалі ў адзін з цэнтраў продажаў, там, падобна, былі разгубленыя. На пытанне пра цану не ведалі, што адказаць, і прасілі павісець на провадзе.

Цэны на сайтах памянялі толькі сёння.

«Спецыяльная прапанова на ўвесь мадэльны шэраг», — анансуюць дылерскія цэнтры.

Трэба сказаць, што беларуска-кітайскія аўтамабілі маркі Geely першапачаткова не з'яўляюцца танным таварам, прынамсі, тыя мадэлі, што ёсць на бягучы момант у продажы. На выбар прапануюць тры паркетнікі.

Цэны на Geely да зніжэння

Цэны на Geely да зніжэння

Самы танны з іх — Coolray. Да нядаўняга часу цэны на яго пачыналіся з адзнакі 74300 рублёў (каля 28575$). Пасля анансаванага патаннення Coolray каштуе ад 62815 рублёў (каля 24150$). Як бачым, аўтамабіль скінуў у цане адразу 15,4%.

Наступным ідзе Geely Atlas Pro, да нарады яго прадавалі па цане ад 87400 рублёў (каля 33600$). Цяпер пазадарожнік у самай простай камплектацыі каштуе 74950 рублёў (каля 28800$). Гэта таксама мінус 15,4% ад папярэдняй цаны.

Самая дарагая з мадэляў Geely, якія ёсць у продажы ў Беларусі, — Tugella. Раней яна была даступная па цэнах ад 108800 рублёў (каля 41850$). З дысконтам прадаюць па 92140 рублёў (каля 34400$).

Новыя цэны на Geely

Новыя цэны на Geely

Аднак дысконт не адмяняе таго, што цэны на беларуска-кітайскія аўто ўсё адно далёкія ад «народных». Бо самая танная з іх каштуе ад 24 тысячы даляраў.

Чытайце таксама:

«Цэны выраслі на 30—50%, новыя машыны практычна не пастаўляюць». Што адбываецца на аўтарынку

Беларусы застануцца без новых Volkswagen?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
36
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0