Рынат Ахметаў

Рынат Ахметаў

«Пасля пачатку шырокамаштабнага наступлення Расіі 24 лютага 2022 года «Азоўсталь», ММК імя Ільіча, Аўдзееўскі коксахім, Луганская ТЭС і яшчэ дзясяткі аб'ектаў прамысловай інфраструктуры і зялёнай энергетыкі часткова або цалкам знішчаныя, або вымушана выведзеныя з эксплуатацыі. Капіталізацыя гэтых аб'ектаў да пачатку вайны складала дзясяткі мільярдаў даляраў. Адназначна мы прад'явім пазовы да РФ і будзем патрабаваць належную кампенсацыю ўсіх страт і страчанага бізнэсу», — сказаў Ахметаў.

«Ужо вядзецца юрыдычная праца па гэтых пытаннях. Мы будзем прад'яўляць пазовы ва ўсіх міжнародных і нацыянальных інстанцыях», — падсумаваў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?