Падставай для крымінальнай справы сталі дзеянні абвінавачанага ў кастрычніку 2021 года. Паводле версіі абвінавачвання, пасварыўшыся з жонкай, мужчына стаў пагражаць ёй забойствам, у тым ліку пагражаў падарваць яе ручной гранатай.

Раней МУС пісала, што барысавец пагражаў жонцы гранатай з рэўнасці, але не ўдакладняла, у чым канкрэтна заключаўся канфлікт. Падчас сваркі ў доме знаходзіліся непаўналетнія дзеці.

«Фігурант сеў за кухонны стол насупраць жонкі і паклаў на стол засцерагальнае кольца, сказаўшы: «Вось кольца, а вось граната» і заціснуўшы РГД у руцэ. Спалоханая жанчына патэлефанавала свайму знаёмаму, той паведаміў пра здарэнне ў міліцыю», — пісала прэс-служба МУС.

Акрамя таго, у неўстаноўлены следствам час мужчына незаконна набыў 99 патронаў і 2 гранаты РГД-5. Пасля куплі ён захоўваў іх у сваім гаражы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?