Санаторый «Беларусь» у Юрмале

Санаторый «Беларусь» у Юрмале

У дзяржаўнай службе бяспекі пацвердзілі — грамадзянін Расіі Віктар Данілаў і грамадзянін Беларусі Аляксандр Груздоў працяглы час знаходзяцца ў поле зроку службы ў сувязі з дзейнасцю, якая адпавядае расійскім інтарэсам і можа пагражаць нацыянальнай бяспецы Латвіі.

«У сувязі з гэтым у сакавіку служба дзяржбяспекі заклікала міністра ўнутраных спраў уключыць уладальнікаў санаторыяў у чорны спіс — гэта значыць у спіс замежных грамадзян, якім забаронены ўезд у Латвію», — піша выданне.

Абодва санаторыі знаходзяцца пад санкцыямі Еўрапейскага Саюза, а значыць, ім нельга даваць ніякія фінансавыя ці эканамічныя рэсурсы.

Санаторый «Беларусь» належыць Упраўленню справамі прэзідэнта Беларусі, гэта значыць фактычна кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам. Ён знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

У красавіку стала вядома, што з-за абмежаванняў санаторый спыніў працу. Дырэктар «Беларусі» Аляксандр Груздоў з'ехаў на радзіму. Ён сцвярджаў, што яго пазбавілі віду на жыхарства, а напярэдадні дэпартацыі латвійскія спецслужбы нібыта прапаноўвалі яму падпісаць паперы аб непрызнанні Лукашэнкі легітымным прэзідэнтам і асудзіць вайну Расіі супраць Украіны.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0