Генры Кісінджэр. Крыніца: Gerald R. Ford School of Public Policy

Генры Кісінджэр. Крыніца: Gerald R. Ford School of Public Policy

Былы дзяржсакратар ЗША заклікаў Захад спыніць спробы нанесці поўнае паражэнне расійскім сілам ва Украіне. Генры Кісінджэр папярэдзіў, што ў доўгатэрміновай перспектыве гэта будзе мець катастрафічныя наступствы для стабільнасці Еўропы.

Ён таксама выказаў меркаванне, што Украіна павінна быць гатовая аддаць частку тэрыторыі на карысць Расіі.

Па меркаванні палітолага, «для Захаду было б фатальным, калі б ён паддаўся настрою моманту і забыўся аб правільным месцы Расіі ў еўрапейскім раскладзе сіл». Таксама ён заклікае Украіну суцішыць вайсковыя амбіцыі і пайсці на кампраміс з Расіяй.

— Перамовы павінны пачацца ў найбліжэйшыя два месяцы, перш чым яны прывядуць да катастроф і напружанасці, якія немагчыма лёгка пераадолець, кажа ён.

Замежныя СМІ лічаць, што Кісінджэр такім чынам заклікаў Украіну пайсці на тэрытарыяльныя саступкі на карысць Расіі.

Кісінджэр сказаў, што Расія была неад'емнай часткай Еўропы на працягу чатырох стагоддзяў і забяспечвала еўрапейскі баланс сіл у крытычныя моманты. Еўрапейскія лідары павінны глядзець на доўгатэрміновую перспектыву і не рызыкаваць падштурхнуць Расію да пастаяннага саюза з Кітаем.

— Спадзяюся, украінцы спалучаць гераізм, які яны праявілі, з мудрасцю.

Таксама ён заявіў, што роля для Украіны — гэта быць нейтральнай буфернай дзяржавай, а не францірам Еўропы.

Каментарый Кісінджэра з'явіўся на фоне ўсё больш выразных сігналаў, што заходняя антыпуцінская кааліцыя аслабляецца ў выніку росту цэн на прадукты і энерганосьбіты, а магчымыя санкцыі супраць Расіі вычарпаныя, піша «The Telegraph».

Генры Кісінджэр — адзін з самых уплывовых мысліцеляў ХХ стагоддзя. Ён фармаваў замежную палітыку ЗША з 1969 па 1976 гады, быў дзяржаўным сакратаром і дарадцам па нацыянальнай бяспецы пры прэзідэнтах Рычардзе Ніксане і Джэральдзе Фордзе. Узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру. У пятніцу яму споўніцца 99 гадоў.

Клас
14
Панылы сорам
50
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
97