Прайшло амаль тры гады з таго моманту, як у чэрвені 2019 года на стрымінгавым сэрвісе Netflix адбылася прэм'ера пятага сезону антыўтапічнай драмы. І вось нарэшце, як паведамляюць крыніцы Variety, пачаўся кастынг для здымак у 6-м сезоне.

Хоць падрабязнасці трымаюцца ў сакрэце, мяркуецца, што ў 6-м сезоне будзе больш эпізодаў, чым у 5-м, які складаецца ўсяго з трох серый.

Variety, спасылаючыся на крыніцы, блізкія да здымачнага працэсу, паведамляе, што апошні сезон будзе яшчэ больш кінематаграфічны, кожная частка будзе разглядацца як асобны фільм.

Гэтая навіна тым больш нечаканая, паколькі пасля пятага сезона Брукер сказаў Radio Times, што ён не ўпэўнены, ці ёсць у «Чорнага люстэрка» будучыня.

Дакладнай інфармацыі пра тое, калі выйдзе шосты сезон «Чорнага люстэрка» ці якія акцёры будуць запрошаныя, пакуль няма.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру