Пазнякова затрымалі раніцай 17 мая ў Наваполацку ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей. 

Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.

Нагадаем, што 15 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў былі затрыманыя ў сярэдзіне красавіка, у іх дамах прайшлі ператрусы. Частку адпусцілі па адбыцці 10 сутак.

За кратамі працягваюць знаходзіцца Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў. Яны прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2