Прадстаўляючы дапрацаваны план адмовы, фон дэр Ляен падкрэсліла, што гэты працэс ідзе паспяхова.

Яна нагадала, што Еўрасаюз ужо адмовіўся ад вугалю з Расеі, а расійскія пастаўкі газу ў 2022 годзе сталі займаць 26% у структуры спажывання Еўрасаюза — супраць 40% у 2021 годзе.

Аднак зніжэнне залежнасці Еўрасаюза ад расійскіх вуглевадародаў трэба ўсё ж паскорыць. І гэта можна зрабіць на трох узроўнях.

Па-першае, гэта эканомія электраэнергіі спажыўцамі. Кіраўніца Еўракамісіі назвала гэта самым хуткім і танным спосабам рэагавання на бягучы энергетычны крызіс.

Па-другое, гэта замяшчэнне паставак з Расіі газам ад іншых надзейных пастаўшчыкоў.

Па-трэцяе, паскарэнне пераходу да чыстай аднаўляльнай энергіі. На гэтым узроўні Еўракамісія прапануе павысіць долю аднаўляльнай энергіі ў агульнай структуры яе крыніц з 40 да 45%.

Яна прапануе абавязаць з 2025 года ставіць сонечныя батарэі на ўсіх камерцыйных і грамадскіх будынках і на новых жылых дамах да 2029 года.

Усё гэта запатрабуе вялікага фінансавання, адзначыла фон дэр Ляен. Еўрасаюзу на гэтыя мэты спатрэбіцца 300 млрд еўра.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0