Пуцін стаў настолькі ўцягнуты ў вайну ва Украіне, што, паводле заходніх ваенных крыніц, прымае аператыўныя і тактычныя рашэнні «на ўзроўні палкоўніка або брыгаднага генерала», піша The Guardian са спасылкай на крыніцы сярод заходніх вайскоўцаў.
Таксама крыніцы сцвярджаюць, што Пуцін па-ранейшаму цесна супрацоўнічае з начальнікам Генштаба УС РФ Валерыем Герасімавым.
«Мы лічым, што Пуцін і Герасімаў удзельнічаюць у прыняцці тактычных рашэнняў на ўзроўні, які мы звычайна чакаем ад палкоўніка або брыгаднага генерала», — кажуць ваенныя крыніцы.
Чытайце таксама:
Шольц: Няма прыкмет хуткага спынення вайны





