Так выглядае харвацкая куна.
За пераход на еўра прагаласавала большасць дэпутатаў парламента.
Чакаецца, што асноўны пераход на еўра адбудзецца да 1 студзеня 2023 года. Ад 5 верасня 2022-га года цэны ў Харватыі будуць пазначаць у нацыянальнай валюце і ў еўра.
У 2023-м годзе з людзей не будуць браць камісію за абмен наяўных кун на еўра. Абмен нацыянальнай валюты на еўра будзе адбывацца ў банках і паштовых аддзяленнях.





