Віктар Хрэнін. Фота: Міністэрства абароны Беларусі.

Віктар Хрэнін. Фота: Міністэрства абароны Беларусі.

«Мы хутка ўбачым, як зменіцца мірапарадак, але АДКБ прадэманстравала сваю боегатоўнасць, сваю міралюбнасць і я думаю, што праз некалькі гадоў гэта будзе ўжо не шэсць краін. Гэта будуць дзясяткі дзяржаў, якія цэняць мір і стабільнасць, а не агрэсіўнасць і змену палітычнага ладу іншых дзяржаў», — заявіў Хрэнін.

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падпісанага 15 мая 1992 года. У АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

У студзені 2022 года Беларусь, Расія, Таджыкістан і Арменія накіравалі сваіх вайскоўцаў для падаўлення пратэстаў у Казахстане.

Аднак пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўсе краіны АДКБ, акрамя Беларусі, дыстанцыяваліся ад Расіі і не падтрымалі яе падчас галасавання ў ААН. У той жа час тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для бамбардзіроўкі Украіны, а расійскія войскі з Беларусі спрабавалі захапіць Кіеў.

Клас
3
Панылы сорам
49
Ха-ха
54
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7