Рыгор Саладоўнікаў у судзе. Фота «Рэгіянальнай газеты»

Рыгор Саладоўнікаў у судзе. Фота «Рэгіянальнай газеты»

Палітзняволеных маладзечанцаў Дзмітрыя Карабейніка і Рыгора Саладоўнікава затрымалі 22 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў перакрыцці вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне з расцяжкай «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак».

31 сакавіка Дзмітрыя і Рыгора асудзілі на 1 год і 6 месяцаў «хіміі».

У канцы ліпеня 2021 года Карабейнік быў накіраваны для адбыцця тэрміна ў папраўчую ўстанову №6, а Саладоўнікаў — у папраўчую ўстанову №17.

Днямі палітвязні выйшлі на волю.

Палітычны тэрор у Беларусі разгарнуўся пасля выбараў 2020 года. З заяў кіраўнікоў Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта вынікае, што распачалі больш за 10 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў. Больш за 1200 чалавек праваабаронцы прызналі палітзняволенымі. Сярод іх — экс-прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, а такама паплечніца Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава. У зняволенні застаюцца і 25 журналістаў, сярод якіх рэдактары «Нашай Нівы» Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5