Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Статыстыка становіцца ўсё больш закрытай, але сякую-такую інфармацыю можна вылічыць.

У Беларусі перасталі публікаваць полаўзроставую структуру насельніцтва ў разбіўцы па ўзросце. Гэта значыць, цяпер няма прамой магчымасці даведацца, колькі летась у краіне было чалавек ва ўзросце, напрыклад, 55 поўных гадоў або немаўлят да года. Зборнік, у якім гэтая інфармацыя звычайна знаходзілася, публікавацца не будзе, паведамілі ў Белстаце журналісту, які патэлефанаваў у ведамства як прыватная асоба. А ў базе даных Белстата інфармацыя ёсць толькі ў разбіўцы па групах па пяць гадоў — напрыклад, колькасць дзяцей ва ўзросце 0-4 гады, 5-9 гадоў, 10-14 гадоў.

Чаму гэта важна? З 2020 года Белстат не публікуе даныя па нараджальнасці (як і па смяротнасці). А інфармацыя па гадавых групах насельніцтва была простым спосабам вылічыць прыкладную колькасць народжаных за год.

Але пакуль у статыстыцы ёсць іншыя даныя, па якіх можна зразумець, колькі прыкладна ў Беларусі ў мінулым годзе нарадзілася чалавек. Вывучыўшы іх, журналісты прыйшлі да высновы, што летась, паводле іх падлікаў, у краіне нарадзілася каля 79,4 тысячы дзяцей. Гэта найніжэйшы паказчык за ўсю гісторыю незалежнасці Беларусі.

Высновы: за два апошнія гады працягнуўся трэнд на зніжэнне нараджальнасці. У 2020 годзе яна скарацілася на 4,1% і ў 2021 ‒ на 5,5%. Упаў і агульны каэфіцыент нараджальнасці (гэта колькасць нараджэнняў на 1000 чалавек насельніцтва). Зыходзячы з атрыманых даных, ён таксама апынуўся на гістарычным мінімуме — 8,53 нараджэння на тысячу жыхароў. Не так даўно, у 2016 годзе, ён быў 12,4, а папярэдні гістарычны мінімум (8,55 нараджэнняў на тысячу чалавек) быў у 1997 годзе.

Як журналісты вялі падлік, можна паглядзець тут.

Клас
11
Панылы сорам
21
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
41
Абуральна
8