У пошукавых запытах суіскальнікаў на rabota.by першыя пяць радкоў занялі рытэйлеры, прычым як афлайн-сеткі крам, так і сегмента e-com.

Найбольш прывабнымі працадаўцамі з'яўляюцца 21vek.by, E-dostavka.by, Група кампаній Армтек, Дабраном і Грынрозніца ГК РАПА.

Сярод найпапулярнейшых прафесій — кіроўца, бухгалтар, адміністратар, прадавец, інжынер.

Сярод тыпаў працадаўцаў з вельмі заўважнай перавагай наперадзе інфармацыйныя тэхналогіі, далей ідуць рознічны гандаль, перавозкі і лагістыка, будаўніцтва і сфера вытворчасці тавараў народнага спажывання.

Што да сфераў дзейнасці, то тут у топах працоўны персанал, транспарт і лагістыка, продажы, адміністрацыйны персанал і пачатак кар'еры.

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1