Вялікабрытанія шукае па свеце савецкае ўзбраенне, каб перадаць Украіне
«Большая частка [міністэрства абароны] і вайсковых аташэ па ўсім свеце шукаюць», — сказаў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес журналістам падчас візіту ў Вашынгтон 11 мая. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.
Па словах Уоллеса, Расія таксама шукае падобную зброю, што можа сведчыць пра яе страты ў вайне супраць Украіны
Міністр дадаў, што запасы расійскай тэхнікі ёсць у 23 краінах. Афганістан, у які Савецкі Саюз уварваўся ў 1979 годзе, верагодна, мае старыя савецкія запасы, але Уолес выказаў здагадку, што нават расіяне «не рызыкнуць купляць там зброю».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ