Ганцарэвічу было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 артыкула 361-4 КК Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі. 

У выніку ператрусу была канфіскаваная фотатэхніка, з дапамогай якой, як пазначана ў пастанове на ператрус, былі зробленыя здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах, паведамляе выданне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?