Трох братоў пасля акупацыі вёскі рускія арыштавалі, трое сутак іх дапытвалі, а пасля расстралялі. Пасля вызвалення вёскі магілу абшукалі, там было ўжо два целы. У мужчын звязаны ногі і рукі, а таксама агнястрэльныя раненні галавы, пацвердзіў пракурор Чарнігаўскай раённай пракуратуры Сяргей Хамайка. Журналісты знайшлі трэцяга брата.

18 сакавіка расіяне правялі ператрус у доме братоў, знайшлі форму Узброеных сілаў малодшага брата Яўгена і медалі дзеда. Па словах Міколы, гэта стала прычынай будучых катаванняў і расстрэлу.

Яўгена вывелі на вуліцу, паставілі на калені і збілі дубінкай, якую ён зрабіў сам.

Хлопцам завязалі вочы, закінулі ў вайсковую машыну і вывезлі з вёскі.

Пазней стала вядома, што людзей для допытаў звозяць у Вішнева на тэрыторыю тартака.

«На паддонах ляжалі параненыя салдаты», — распавёў Мікалай.

У гэтым пакоі братоў трымалі тры дні. Потым павезлі на расстрэл.

Расіяне выкапалі братам магілу. Усім тром звязалі рукі, ногі і вочы і прастрэлілі галовы, засыпалі зямлёй. 

Першым застрэлілі малодшага. «У яму кінулі, а потым Дзіму расстралялі, але ў яму не кінулі. А потым, калі ў мяне стралялі, мяне яшчэ і штурханулі нагамі. Я ўпаў на старэйшага», — распавёў мужчына.

Куля прайшла скрозь шчаку і не закранула жыццёва важныя органы.

Нягледзячы на звязаныя ногі і рукі, Мікола выбраўся з-пад зямлі і з магілы. Ён дабраўся да бліжэйшай вёскі, мінуў расійскі блокпост. Там яго прытуліла жыхарка вёскі Валянціна Пятроўна.

Аператыўна-следчая група выехала на месца пахавання пасля дэакупацыі пасёлка. Пракурор пацвердзіў інфармацыю, што ў братоў былі звязаныя вочы, рукі і ногі, агнястрэльныя раненні.

Падраздзяленні СБУ будуць ідэнтыфікаваць злачынцаў.

Клас
13
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
21
Сумна
110
Абуральна
76