Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі».
— Столькі добрых слоў пра сябе пачуў, не чакаючы некралога, — сказаў Віктар у апошнім слове.
«Ні сведкі абвінавачвання, ні абароны не мелі сказаць супраць Віктара нічога асуджальнага, і пракурорка не прыдумала ніводнага падступнага пытання. Яна наогул у асноўным злавесна маўчала», — апісала падзеі на судзе адна з прысутных.
«Суддзя пыталася ў сведак, у чым заключалася экстрэмісцкая дзейнасць «АПБ». Сведкі не змаглі адказаць, таму што ў іскавых патрабаваннях справы аб ліквідацыі «АПБ» экстрэмісцкая дзейнасць заключалася толькі ў выхадах Віктара на акцыі пратэсту.
— Ці прыходзіў Фянчук на працу ў майках з пратэснай сімволікай? — пыталася пракурорка. — Агітаваў ён да ўдзелу ў пратэстах? Ці браў Фянчук з сабой на пратэсты квадракоптары?
Аказалася, не браў і не агітаваў».
Сведкі заяўлялі, што незадоўга да апісаных падзей «АПБ» прайшла праверку Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, даныя праверкі накіроўвалі ў ГУБАЗіК і нямэтавага расходавання сродкаў (на экстрэмісцкую дзейнасць) выяўлена не было.
У мабільным тэлефоне Фенчука выяўленыя паведамленні прадстаўнікоў прэсы, перапіска з іншымі карыстальнікамі. Заключана, што Фянчук падтрымлівае адносіны з шырокім колам асоб, у перапісцы абмяркоўвалі падзеі пасля жніўня 2020 года, паведамлялі аб затрыманні знаёмых.
Але ў паведамленнях не ўтрымлівалася заклікаў да звяржэння ўлады ці змены палітычнай сітуацыі ў РБ на карысць апазіцыі.
Мінсктранс заявіў пра нібыта нанесеную шкоду ў памеры 196 тысяч 319 рублёў 74 капеек.
«Прысутныя былі відавочна ўзрушаныя разбуральнай сілай аднаго асобна ўзятага Віктара», — апісвае падзеі на судзе адна з прысутных там.
Пракурор іскавыя патрабаванні падтрымала, але не змагла ўцямна растлумачыць разлікі.
Адвакатка прасіла суд Фенчука апраўдаць.
«Сам факт удзелу ў масавым мерапрыемстве, — казала адвакат, — не цягне за сабой адказнасці па частцы 1 артыкула 342. Артыкулы 33 і 35 Канстытуцыі гарантуюць свабоду меркавання і мірных сходаў. Гэтае права не можа быць абмежаванае нават без атрымання санкцыі ад гарвыканкама. Ды і факт выказвання меркавання па грамадска-палітычных пытаннях не цягне адказнасці па ч. 1 арт. 342.
Але суд падтрымаў абвінавачванне.
Іск Мінсктранса ў памеры 196 тысяч 319 рублёў і 74 капеек суд вылучыў у асобную вытворчасць.
Фянчук сваёй віны не прызнаў. Ëн прызнаў, што браў удзел у маршах, але лічыць гэта сваім законным правам грамадзяніна.





