Жыхара Бабруйска затрымала мясцовая міліцыя. Мужчына папрасіў прабачэння ў бабруйскага рабіна, піша выданне.

На пачатку траўня зʼявілася інфармацыя, што нехта размаляваў літарамі «Z», якія сталі сімвалам расійскай агрэсіі ва Украіне, сцяну сінагогі XIX стагоддзя ў Бабруйску.

Мясцовыя жыхары адціралі літары пры дапамозе ацэтону і спецыяльнага раствору, але цалкам ачысціць сцяну не атрымалася — зрабілі літары менш заўважнымі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?