Акрамя бытавой тэхнікі і электронікі, Siemens вырабляла электрычкі «Ластаўка» і грузавыя электравозы, абслугоўвала цягнікі «Сапсан». Таксама ў РФ прадстаўленая энергетычная кампанія Siemens Energy.
«Мы асуджаем вайну ва Украіне і вырашылі правесці спарадкаваны працэс, каб згарнуць нашу прамысловую дзейнасць у Расіі. Гэта было няпростым рашэннем, улічваючы наш абавязак клапаціцца пра нашых супрацоўнікаў і даўнія адносіны з кліентамі на рынку, на якім мы працуем ужо амаль 170 гадоў», — заявіў кіраўнік кампаніі Роланд Буш.





