«Кажуць, ты прыбыў з іншай планеты, каб навучыць людзей верыць у немагчымае.
Нашы планеты знаходзяцца побач, таму што я жывы там, дзе практычна немагчыма выжыць.
Дапамажы нам выйсці з «Азоўсталі» ў трэцюю краіну. Калі не ты, то хто? Падкажы».
Валына папрасіў «кожнага чалавека планеты Зямля» дапамагчы Маску ўбачыць допіс. «Кажуць, яго задачай было натхніць чалавецтва, прымусіць паверыць у немагчымае. Ён даказаў, што для яго не існуе задач, якія немагчыма вырашыць, што магчыма ўсё! Ён ніколі не здаецца, як і мы», — патлумачыў Валына свой зварот.
Абаронцы Марыупаля знаходзяцца ў аблозе пад бесперапыннымі бамбаваннямі. У іх заканчваюцца вада і ежа, там шмат параненых. Расіяне не даюць ім калідор для выхаду.





