«Пацярпелы» міліцыянт Уладзімір Казлоўскі

«Пацярпелы» міліцыянт Уладзімір Казлоўскі

Паводле версіі абвінавачання, жанчына ў «Аднакласніках» пакінула «зняважлівы каментар, які ўтрымліваў ненарматыўную форму рэчавага выказвання» пад допісам з фотаздымкам старшага лейтэнанта міліцыі Ленінскага РАУС горада Гродна Уладзіміра Казлоўскага, якога прызналі пацярпелым па справе. Свае маральныя пакуты ад гэтага каментара міліцыянт ацаніў у 1500 рублёў.

Гэта не першы суд пасля падзей 29 мая 2020 года з удзелам Казлоўскага. Ён быў прызнаны пацярпелым на судовых працэсах па справах Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі, Уладзіміра Кнігі, Руслана Літвіна, Андрэя Васілеўскага, Аляксандра Анташкевіча. Агулам яны выплацілі міліцыянту ўжо 5500 рублёў маральнай кампенсацыі.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
30