Фота: Таццяна Малеж / Intex-press

Фота: Таццяна Малеж / Intex-press

Аднак у гэты дзень, з самай раніцы на паркоўцы каля ГЦ дзяжурылі тры аўтамабілі ДАІ і бус МУС.

Як толькі на паркоўку пад'язджалі таксі, да машын падыходзілі інспектары і прасілі з'ехаць. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі перапісвалі нумары аўтамабіляў. Дарэчы, калі таксіст мог даказаць, што прыехаў на замову, то яму дазвалялі заставацца і без праблем чакаць свайго пасажыра.

Як распавялі Intex-press вадзіцелі «Яндэкс Go», у гэты дзень яны хацелі сабрацца і абмеркаваць свае праблемы, каб сфармуляваць патрабаванні да платформы «Яндэкс таксі», якая знізіла тарыфы.

Сярод іншага баранавіцкія таксісты жадаюць, каб расійская платформа павысіла аплату за падачу аўтамабіля да 2 рублёў, тады як цяпер гэтая сума складае 1,40 рубля.

Кіламетр праезду па Баранавічах цяпер каштуе 41 капейку, па раёне — 70 капеек. Вадзіцелі таксі, хацелі б, каб гэтыя сумы павысілі, хаця б на 50 капеек.

Таксама ёсць прапановы па зменах у сістэме выстаўлення зорак, адмене гарантаванай сумы ў 150 рублёў за выкананне 45 заказаў за змену і шмат іншага.

Вадзіцелі скардзяцца, што цяпер, каб нармальна зарабіць, ім даводзіцца працаваць па 16 гадзін на суткі без перапынкаў. Па іх словах, вялікая колькасць аварый з удзелам «Яндэкс-таксі», абумоўленая стомленасцю ад працяглых змен, на якія яны выходзяць кожны дзень. Пры гэтым заробкі ў вадзіцеляў застаюцца ранейшымі, а цэны на паліва і абслугоўванне аўто ў апошнія некалькі месяцаў пастаянна растуць. Каб гэта ўсё кампенсаваць таксістам, трэба ўсё больш зарабляць, а для гэтага яшчэ больш часу праводзіць за рулём.

На мінулым тыдні, 4 траўня, баставалі бабруйскія таксісты.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6