Аэрадром у Гастомелі пад Кіевам пасля вызвалення ад расійскай акупацыі.
Краінам Еўрасаюза неабходна разгледзець пытанне аб канфіскацыі замарожаных валютных рэзерваў Расіі, каб дапамагчы аплаціць выдаткі на аднаўленне Украіны пасля канфлікту. Пра гэта ў інтэрв'ю Financial Times заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.
Ён прывёў у прыклад канфіскаваныя Злучанымі Штатамі актывы «на мільярды даляраў» цэнтрабанка Афганістана, якія, паводле яго слоў, у далейшым пойдуць на кампенсацыі ахвярам тэрарызму і для гуманітарнай дапамогі краіне. Дыпламат адзначыў, што «было б лагічна» разгледзець аналагічныя крокі і з замарожанымі рэзервамі Расіі.
«Я быў бы вельмі за, бо яна [ініцыятыва] поўная логікі <…> Хтосьці павінен мне растлумачыць, чаму гэта [канфіскацыя рэзерваў] добра для афганскіх грошай і дрэнна для расійскіх грошай», — сказаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.
На яго думку, пытанне аб тым, як плаціць за аднаўленне Украіны, з'яўляецца адным з цэнтральных палітычных пытанняў для ЕС, улічваючы «неймаверную суму грошай», якая спатрэбіцца. Ён таксама выказаў надзею, што дыскусія аб «ваеннай кампенсацыі» будзе сыходзіць з Расіі.





