Нагадаем, полк «Азоў» — фармаванне Нацыянальнай гвардыі Украіны, якое ўваходзіць у склад Усходняга аператыўна-тэрытарыяльнага аб'яднання.
Байцы «Азова» ўдзельнічаюць у абароне Марыупаля з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Цяпер на тэрыторыі завода «Азоўсталь» працягваюцца кровапралітныя баі з расіянамі. Украіна спрабуе выратаваць ваенных, заблакаваных на тэрыторыі завода.
Вось галоўнае з брыфінгу.
- Расіяне забілі больш за 25 тысяч цывільных у горадзе і страцілі 2,5 тысячы сваіх вайскоўцаў.
- Вораг вядзе інтэнсіўныя абстрэлы «Азоўсталі». Толькі за ноч было 25 вылетаў, у тым ліку трох стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў. Працуюць танкі, мінамёты, снайперы, пяхота спрабуе штурмаваць.
- За апошнія тры дні эвакуявалі цывільных. Ці ўсіх, азоўцы не могуць сказаць, паколькі няма спецыяльнай тэхнікі, каб разабраць завалы.
- Сітуацыя такая, якую раней ніколі не бачылі ў гісторыі. Палітыкі адзначаюць невялікія перамогі — эвакуацыю некалькіх дзясяткаў і сотняў чалавек, у той жа час больш за 25 тысяч чалавек былі забітыя расійскім войскам.
- Украінскія байцы забілі ў Марыупалі 2,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў.
- Азоўцы таксама знішчылі больш за 60 танкаў і пашкодзілі яшчэ 30.





